У 2020 годзе Беларусь займала адно з вядучых месцаў на старонках усіх сусветных СМІ — захапляліся мірнымі пратэстамі і беларусамі, абураліся дзеяннямі рэжыма. Але з часам беларуская тэма пачала сыходзіць з першых палос. На якія вярнулася 24 лютага 2022 года ў якасці суаргэсара — краіны, з тэрыторыі якой Расія напала на Украіну, а потым шмат месяцаў абстрэльвала ўкраінскія гарады ракетамі.
Як буйнейшыя замежныя СМІ давалі інфармацыю пра Беларусь і як змянілася іх цікавасць да беларускай тэмы цягам 2,5 года? Чым можна прыцягнуць увагу да беларускай тэмы сёння і ці робіцца гэта? Ці могуць СМІ паўплываць на пазіцыю палітыкаў па пытанні вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.