Ад "падатку на Google" Беларусь атрымала ў I паўгоддзі 6,7 мільёна рублёў

Ад "падатку на Google" Беларусь атрымала ў I паўгоддзі 6,7 мільёна рублёў

Ад "падатку на Google" беларускі бюджэт у першым паўгоддзі 2018 года атрымаў 6,7 мільёна рублёў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.

На ўліку ў падатковай лічацца 48 замежных арганізацый, якія плацяць так званы "падатак на Google". У іх ліку — Google, Amazon, Apple, Netflix, Linkedin, Booking, Uber, Wargаming, Viber, Microsoft.

Адпаведны падатак з 1 студзеня 2018 года плацяць у Беларусі замежныя арганізацыі, якія аказваюць электронныя паслугі фізічным асобам. Падатак складае 20%. 

Дарэчы, за першы квартала года замежныя кампаніі — пастаўшчыкі электронных паслуг заплацілі ПДВ на суму 3,1 мільёна рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі