Ад каранавіруса ўпершыню ў свеце памерла немаўля

Reuters
Reuters

У горадзе Чыкага ў амерыканскім штаце Ілінойс 28 сакавіка ўпершыню ў свеце зафіксавана смерць немаўля ад новага каранавіруса. Пра гэта паведаміў губернатар штата Джэй Прицкер. Паводле яго слоў, дзіцяці не было і года.

У ЗША самым маладым пацыентам з дыягназам COVID-19 было трохтыднёвае немаўля з Нью-Ёрка. Аднак гэтага малога некалькі дзён лячылі ў шпіталі, пасля чаго адправілі дадому.

У свеце шырокае распаўсюджанне атрымаў міф пра тое, што каранавірус небяспечны толькі для пажылых людзей і не прычыняе істотнай шкоды здароўю людзей ва ўзросце 20-30 гадоў. Аднак даныя, напрыклад, з Італіі паказваюць, што і маладыя людзі хварэюць COVID-19 у сярэдняй і цяжкай форме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі