Ад грыпу прывілася 3,8 млн чалавек — 41% ад усіх жыхароў Беларусі

Ад грыпу прывілася 3,8 млн чалавек — 41% ад усіх жыхароў Беларусі

За 2019 год у Беларусі прышчэпкі супраць грыпу атрымалі больш за 3,8 млн чалавек. Гэта больш за 41% ад усіх жыхароў нашай краіны. Такую статыстыку публікуе Мінздароўя.

Вакцынацыяй ахоплена каля 55% дзяцей і 38% дарослых. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца нізкі ўзровень захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып.

Да “групаў рызыкі” адносяцца дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў; дзеці старэйшыя за 3 гады і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і слабым імунітэтам; асобы, старэйшыя за 65 гадоў; цяжарныя жанчыны. Таксама ў “групах рызыкі” дзеці, якія наведваюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы, студэнты і навучэнцы, медыцынскія работнікі, асобы з устаноў з кругласутачным знаходжаннем, работнікі сферы абслугоўвання, транспарта, адукацыі, гандлю.

Праведзеная ў 2018 годзе вакцынацыя дазволіла папярэдзіць больш за 139 тысяч выпадкаў грыпу і больш за 177 тысяч выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый. Прышчэпкі перадухілілі эканамічны урон ў суму эквівалентную 75,6 млн долараў.

Дарэчы, сёлета больш за 8% ад агульнай колькасці прышчэпак было зроблена за кошт арганізацый і асабістыя сродкі грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі