Ад Ціханоўскай з Гутэрышам да Качанавай з залатым ордэнам — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Умяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі Святлана Ціханоўская заклікала генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. Бо сітуацыя, калі ад Мікалая Статкевіча, Марыі Калеснікавай, Сяргея Ціханоўскага ды іншых палітвязняў больш за год няма ніякіх звестак, насцярожвае. Але рэжым ніякім чынам не дае падставы меркаваць, што гатовы пайсці хоць на які размовы пра палёгкі для палітвязняў. Затое ён актыўна рыхтуецца да чарговых “выбараў Лукашэнкі”, нават не хаваючы сваіх намераў.

Што рэальна можа зрабіць ААН і асабіста Гутэрыш для паляпшэння сітуацыі з беларускімі палітвязнямі? Ці варта чакаць сюрпрызаў падчас “выбараў” 2025 года? Ці мае падставы Зяленскі сцвярджаць, што Беларусь фактычна акупаваная? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі