Ад 16 студзеня наведваць аўташколу давядзецца 4 месяцы

16 студзеня ў Беларусі пачынаюць дзейнічаць змены ва ўказе кіраўніка дзяржавы “Пра меры па павышэнню бяспечнасці дарожнага руку”. Яны прымушаюць аўташколы павялічыць тэрмін арганізацыі падрыхтоўкі кіроўцаў да чатырох месяцаў.

“Цяпер колькасць практычных заняткаў у аўташколах павялічыцца на 10 гадзінаў (з 40 да 50 гадзінаў)! Гэта ў абавязковым парадку", — кажа начальнік ДАІ Юрый Літвін. Паводле яго слоў, некаторыя курсанты карысталіся паслугамі ДАІ "10-20 разоў, а то і болей" — "трэніраваліся падчас здачы экзаменаў, а гэта стварала чэргі". Трэніравацца трэба ў аўташколе, перакананы Літвін.

Паводле новых правілаў, перавозка дзяцей да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі магчыма толькі з выкарыстаннем дзіцячых крэслаў, ці іншых прыладаў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі (за выключэннем дзяцей, рост якіх перавышае 150 см). Таксама змяняецца ступень светлапрапускання для шкла транспартных сродкаў з 75% да 70%. Новаўвядзенні абавязалі кіроўцаў ад 1 снежня да 1 сакавіка рухацца толькі на аўтамабілях, на якіх стаяць зімовыя шыны.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі