Начальнік ДАІ распавёў, чаму іспыт на правы падаражаў у 10 разоў

Рост коштаў за экзамены на атрыманне пасведчання кіроўцы абумоўлены вялікімі чэргамі і паводзінамі студэнтаў. Пра гэта падчас тэлефоннай лініі карэспандэнту Еўрарадыё паведаміў начальнік рэспубліканскай ДАІ Юрый Літвін.

“Вы ж павінныя разумець, што паліва, амартызацыя аўтамабіля — усё гэта ўлічваецца ў новых коштах, — каментуе Юры Аляксандравіч. — І я вам скажу так, што раней некаторыя курсанты карысталіся нашымі паслугамі 10-20 разоў, а то і болей. Такім чынам яны трэніраваліся падчас здачы экзаменаў. А гэта стварала чэргі (думаю, вы памятаеце што адбывалася мінулым летам), адцягвалася ўвага нашых інструктараў, стваралася нервовая абстаноўка… Трэніравацца неабходна ў аўташколе, а не ў нас на экзамене!”

Цяпер тэарэтычны экзамен у ДАІ каштуе 0,3 базавай велічыні, ці 54 000 рублёў (раней расцэнка была 0,05 базавай велічыні, ці 9000). Практычны экзамен на права кіравання матацыклам — 0,7 б. в., ці 126 000 рублёў, замест 0,05 б.в.. А практыка на кіраванне аўто цяпер каштуе адну базавую велічыню, ці 180 000 рублёў (раней — 0,1 б.в., ці 18 000).

Фота: spokoino.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі