Ад 1 чэрвеня будзе поўная аплата "камуналкі" за жытло павышанай камфортнасці

Ад 1 чэрвеня ўладальнікі сядзібных жылых дамоў павышанай камфортнасці будуць цалкам аплочваць кошт камунальных паслуг. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №639, інфармуе БелаПАН. У пастанове ўдакладняецца, што сядзібамі павышанай камфортнасці лічацца сядзібы (кватэры ў блакаваных жылых дамах) з агульнай плошчай жылых памяшканняў больш за 200 кв. метраў, забяспечаныя гаспадарча-пітным і гарачым водазабеспячэннем, каналізацыяй, ацяпленнем і вентыляцыяй, электраасвятленнем ад цэнтралізаваных, мясцовых або індывідуальных сістэм.

У цяперашні час уладальнікі такіх сядзібных хат пакрываюць толькі каля 30% кошту камунальных паслуг.

Таксама прадугледжваецца 100-адсоткавую аплату за тэхнічнае абслугоўванне і цеплазабеспячэнне жылых памяшканняў, калі ў іх ніхто не прапісаны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі