AC/DC будуць распаўсюджваць новы альбом праз сетку супермаркетаў

Новы альбом аўстралійскіх рокераў AC/DC будзе распаўсюджвацца ў ЗША эксклюзіўна праз крамы найбуйнейшай у свеце сеткі супермаркетаў Wal-Mart, паведамляе Billboard. Для рытэйлера гэта ўжо не першы досвед супрацоўніцтва з рок-музыкамі. Раней Wal-Mart эксклюзіўна прадаваў альбомы Гарта Брукса, гуртоў Journey і Eagles. Дыск апошніх "Long Road Out of Eden" мела вялізны поспех і была прададзеная тыражом амаль у тры мільёны копій.

Чакаецца, што новы альбом AC/DC, назва якога пакуль невядомая, выйдзе ўвосень 2008 года. Прадзюсерам дыска, запіс якога адбываўся ў Ванкуверы, стаў Брэндан О'Браен.

Новая праца стане ўжо 16-м студыйным альбомам калектыву і першым за апошнія восем гадоў. Папярэдні альбом AC/DC – "Stiff Upper Lip" – выйшаў у 2000 годзе.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі