Абвешчаны конкурс для журналістаў па тэме Саюзнай дзяржавы

Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў трэці раз праводзіць конкурс для журналістаў, якія асвятляюць працэсы будаўніцтва і развіцця Саюза.

Як растлумачылі ў дэпартаменце сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Камітэта, на конкурс прымаюцца журналісцкія працы любых жанраў, апублікаваныя ў мінулым годзе ў беларускіх і расійскіх СМІ.

Адзіная ўмова — яны павінны ўтрымліваць інфармацыю аб дзейнасці і развіцці Саюзнай дзяржавы і яе структур, аб рэалізацыі саюзных праграм, а таксама аб дзейнасці любой з дзяржаў-удзельніц, накіраванай на ўмацаванне і развіццё эканамічных, палітычных і культурных сувязяў Беларусі і Расіі.

Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі