АБСЕ вучыць беларускіх міліцыянтаў весці дыялог

Сёння на спецыяльных курсах, якія праводзяцца пры падтрымцы АБСЕ, 25 беларускіх міліцыянтаў пачалі вучыцца сучасным метадам дзеяння паліцыянтаў, апавядае Радыё Свабода. На першым этапе навучання заняткі праводзяць два паліцэйскія інструктары з Венгрыі. Кіраўнік офісу АБСЕ ў Мінску амбасадар Бенедыкт Галер кажа, што добрае навучанне супрацоўнікаў паліцыі з’яўляецца асновай прафесійнай паліцэйскай службы. Гэтыя курсы існуюць для таго, каб у Беларусі па палепшылася праца праваахоўнай службы. Гэта адпавядае міжнародным стандартам і робіцца праз увядзенне сучасных метадаў навучання паліцыі праз дыялог. Прычым тут асноўнай асобай з’яўляецца не выкладчык, а той, хто навучаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі