АБСЕ адмаўляе, што яе стандарты дэмакратычных выбараў падвойныя

Старшыня місіі БДІПЧ/АБСЕ Герт Арэнс у інтэрв’ю Еўрарадыё пракаментаваў заяву старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай пра тое, што АБСЕ нібыта не мае стандартаў правядзення свабодных і справядлівых выбараў. Падобныя заявы рабіў і сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік пасля публікацыі крытычнай справаздачы па парламенцкіх выбарах 2008 года. Са словаў Герта Арэнса, гэта не новая заява. Часам яе можна пачуць і ў іншых краінах. Спецыяльныя інструкцыі АБСЕ па назіранні існуюць, і яны змяшчаюць канкрэтныя стандарты. І гэта цэлая кніга, палтумачыў старшыня місіі. Вызначальным дакументам тут служыць Капенгагенскае пагадненне 1990 года, якое ўхвалілі ўсе краіны АБСЕ, у тым ліку Беларусь.
 
Разам з тым, умовы ў краінах адрозніваюцца. Таму для доўгатэрміновых назіральнікаў залежна ад краіны ёсць спецыяльныя інструкцыі. АБСЕ мае стандарты ў гэтай сферы, і яны не падвойныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі