Вораг з Усходу: ці магчымы “вялікі разварот” ад Расіі і хто будзе супраць — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Змены ў сілавым блоку Расіі, на думку экспертаў, сведчаць пра тое, што у Крамлі рыхтуюцца да доўгай вайны ва Украіне. І выглдае на тое, што рэсурсы для такога супрацьстаяння ў Масквы ёсць. Адпаведна, не застанецца па-за гэтай вайной “на высмажванне” і Беларусь, якую лукашэнкаўскі рэжым ужо зрабіў суагрэсарам Расіі. На гэтым фоне любыя развагі прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл пра неабходнасць захавання адносінаў з Расіяй і пасля змены рэжыма, выглядаюць як мінімум “непаліткарэктнымі”.

Якія пагрозы для Беларусі нясе арыентацыя Расіі на зацяжную вайну ва Украіне? Ці варта ўжо сёння казаць пра будучыню адносінаў з усходнім суседам і што не так з развагамі на гэты конт асобных прадстаўнікоў “новай хвалі” дэмсупольнасці? Ці атрымаецца ў Польшчы зрабіць мяжу з Беларусюю бяспечнай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі