Абсалютная чэмпіёнка сёлетняга ЦТ: Настасся з Пінску мае 400 балаў

Абсалютная чэмпіёнка сёлетняга ЦТ: Настасся з Пінску мае 400 балаў

Выпускніца пінскай гімназіі №3 Настасся Жаўнерык стала абсалютнай чэмпіёнкай сёлетняй уступнай кампаніі — дзяўчына набрала максімальную колькасць балаў. Яна напісала ЦТ па грамадазнаўстве і англійскай мове, атрымаўшы за іх па 100 балаў, мае залаты медаль і дыплом рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове (пераможцам алімпіядаў такога ўзроўню адразу налічваюць 100 балаў па прадмеце пры паступленні).

У інтэрв’ю газете “Звязда” дзяўчына сказала, што рыхтавалася да ЦТ цягам года і займалася з рэпетытарамі па дзве гадзіны на тыдзень па кожным прадмеце, а таксама займалася самастойна. Перамога на алімпіядзе далася ёй таксама даволі лёгка — Настасся кажа, што любіць беларускую мову.

Абітурыентка падала дакументы на факультэт міжнародных адносінаў БДУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі