Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, раніцай да праваахоўнікаў звярнуўся настаяцель храму. Уначы невядомыя прабраліся ў памяшканне праз разбітае імі акно. Святар заявіў аб знікненні ахвяраванняў вернікаў і больш як 35 ювелірных вырабаў.
Агулам кошт скрадзенага склаў амаль 24 мільёны рублёў. Была распачатая крымінальная справа.
Міліцыянты вылічылі і затрымалі трох зламыснікаў. Імі аказаліся беспрацоўныя мясцовыя жыхары. За крадзеж ім пагражае да 3 год пазбаўленне волі.