А.Бондар: Я буду дамагацца амністыі для ўсіх фігурантаў “справы 14-ці”

Аляксей Бондар, асуджаны па “справе 14-ці” да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання для адбыцця тэрміну ў спецыяльныя установы, з нагоды вызвалення Андрэя Кіма заявіў, што цяпер ён будзе дамагацца амністыі для ўсіх пакараных за студзеньскія акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску. “Я зараз ні ў якім разе не буду надаваць гэтаму (вызваленню Казуліна, Парсюкевіча і Кіма – рэд.) такога пазітыўнага значэння. Я буду змагацца за тое, каб нам па “справе 14-ці” была амністыя”.

Аляксей Бондар
збіраецца змагацца і за зняцце судзімасці ў тым ліку з Андрэя Кіма, які атрымаў самае жорстка пакаранне. Бондар таксама называе усіх вызваленых закладнікамі ўлады перад Захадам і ўпэўнены, што такія дзеянні ніякім чынам не могуць быць прыкметай дэмакратызацыі ці іншых пазітыўных зменаў уладаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі