Абноўленыя альбомы The Beatles ставяць рэкорды

Перавыдадзеныя альбомы The Beatles паставілі рэкорды продажу. За першыя пяць дзён анталогія разышлася ў Паўночнай Амерыцы, Японіі і Вялікабрытаніі ў колькасці 2 мільёны 250 тысяч копій, паведамляе Associated Press.

Анталогія The Beatles, якая паступіла ў продаж 9 верасня, уключае ў сябе 13 альбомаў "ліверпульскай чацвёркі", што выходзілі з 1963 па 1970 гады. Усе перавыдадзеныя запісы прайшлі лічбавы рэмастэрынг у лонданскай студыі Abbey Road, у якой калісьці працавалі The Beatles.

Пакупнікам прапаноўваюць як асобныя альбомы, так і наборы, якія складаюцца з некалькіх дыскаў.

Фота: members.home.nl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі