Абмяжоўваецца перамяшчэнне транспарту ў пункце пропуску "Брэст-Цярэспаль"

З 7 чэрвеня абмяжоўваецца перамяшчэнне транспартных сродкаў у пункце пропуску "Брэст — Цярэспаль". Як паведамляе БелаПАН, абмежаванне звязана з пачаткам рамонту аўтамабільнага моста цераз Заходні Буг, які спалучае пункты пропуску "Цярэспаль" і "Варшаўскі мост" на беларуска-польскім участку мяжы.  Рамонт будзе ажыццяўляць польскі бок. Мяркуецца, што ён будзе доўжыцца да 17 ліпеня.

Увесь гэты час для руху будзе адкрыта толькі адна паласа моста. Таму памежнікі раяць кіроўцам выбіраць іншыя пункты пропуску.

Адзначым, што "Варшаўскі мост" з'яўляецца цэнтральным аўтадарожным пунктам пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. У сярэднім цераз яго штодзённа перасякаюць мяжу ў абодва бакі да 4 тысяч транспартных сродкаў і да 7 тысяч пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі