Абмежаванні на выезд здымуць, толькі калі паліва будзе каштаваць 2 долары

Абмежаванні былі ўведзеныя пасля дэвальвацыі 2011 года. Напачатку дазвалялася ездзіць у краіны ЕС раз у пяць дзён, пазней тэрмін быў павялічаны да васьмі. Улады патлумачылі гэты крок неабходнасцю абараніць эканамічныя інтарэсы краіны.



Як вынікае са словаў кіраўніка Мытнага камітэта, абмежаванні на выезд здымаць пакуль не збіраюцца.



“Гэта правіла адменяць тады, напэўна, калі будзе прынята рашэнне эканамічнага характару і нашы кошты на бензін і іншае паліва зраўняюцца з коштамі ў краінах ЕС”, — паведаміў журналісту Еўрарадыё падчас "прамой лініі" кіраўнік Аляксандр Шпілеўскі.



Зараз сярэдні кошт аўтамабільнага паліва ў суседніх з Беларуссю краінах ЕС роўны прыкладна двум доларам за літр. У нашай краіне літр бензіна ніколі не каштаваў значна больш за долар.



Фота — volsk64.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі