А.Бароўскага этапавалі ў папраўчую калонію ў Бабруйску

Былога кіраўніка канцэрну "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага для адбыцця пакарання адправілі ў папраўчую калонію N2 у Бабруйску. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на дэпартамент выканання пакаранняў (ДВН) Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Нагадаем, што 27 сакавіка 2008 года Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў А.Бароўскага да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Суд прызнаў кіраўніка "Белнафтахіму" вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія выклікалі значную матэрыяльную шкоду. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі