Абаронца Дзяніс Палякоў вярнуўся ў БАТЭ

Абаронца Дзяніс Палякоў вярнуўся ў БАТЭ

Абаронца Дзяніс Палякоў вярнуўся ў БАТЭ. Сёлета ён выступаў за кіпрскі "Апаэль", які стаў чэмпіёнам краіны. Залаты медаль атрымаў і беларус. Пасля перастановак у трэнерскім штабе "Апаэля" кантракт з ім скасавалі, інфармуе прэс-служба барысаўчан.

Палякову 27 гадоў. Ён выступаў за БАТЭ ў 2012-2017 гадах (да таго некалькі сезонаў гуляў за салігорскі "Шахцёр"). З'яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.

21 жніўня БАТЭ правядзе першы матч плэй-оф Лігі чэмпіёнаў з галандскім ПСВ. Ён пачнецца на "Барысаў-Арэне", пачатак у 22:00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі