ААН вывучыць сведчанні аб выкарыстанні хімічнай зброі ў Сірыі

ААН вывучыць сведчанні аб выкарыстанні хімічнай зброі ў Сірыі

Спецыялісты ААН расследуюць магчымае прымянення таксічных газаў у раёнах сірыйскага горада Алепа, якія ўтрымліваюць паўстанцы.

Аб расследаванні ў чацвер заявіў спецпасланнік ААН па Сірыі Стафан дзі Містура. "Сведчанняў пра тое, што хімічная атака мела месца, дастаткова", — перадае Бі-Бі-Сі яго словы. Містура дадаў, што калі ўдасца даказаць ужыванне хімічнай зброі, то можна будзе казаць пра ваеннае злачынства.

Паўстанцы заяўляюць, што ўрадавыя войскі выкарысталі газ — хлор у бочкавай бомбе. Пры меркаваным ужыванні хімічнай зброі загінулі чатыры чалавекі. Відавочцы паведамляюць, што многім спатрэбіліся кіслародныя маскі. Па словах сірыйскіх медыкаў, сярод пацярпелых шмат пажылых людзей і дзяцей.

Дарэчы, здарэнне ў Алепа — не першы выпадак, калі ў сірыйскім канфлікце, магчыма, ужываецца хімічная зброя. У ААН лічаць даказаным ужыванне зарыну ва Усходняй Гуце, калі пацярпелі 1429 чалавек. У 2015 годзе Арганізацыя па забароне хімічнай зброі паведамляла, што ў сірыйскай вайне выкарыстоўваецца іпрыт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі