ААН: у кастрычніку ў Еўропу па моры прыбыла рэкордная колькасць мігрантаў

ААН: у кастрычніку ў Еўропу па моры прыбыла рэкордная колькасць мігрантаў

Больш за 200 тысяч мігрантаў і бежанцаў дасягнулі Еўропы па моры ў кастрычніку, усталяваўшы новы месячны рэкорд, паведамілі ў ААН.

Арганізацыя зафіксавала 218 394 прыбылых — амаль столькі ж, колькі за ўвесь 2014 год. З іх больш за 210 тысяч прыбылі ў Грэцыю і больш за 8 тысяч — у Італію. Многія з іх — уцекачы з Сірыі. Прынамсі 70 чалавек загінулі на мінулым тыдні падчас спробы дасягнуць грэцкіх выспаў.

Целы чатырох чалавек, чый човен перакуліўся, у панядзелак выцягнулі з Эгейскага мора. Яшчэ сем чалавек зніклі ў раёне вострава Фармаканісі.

У нядзелю, 1 лістапада, целы 10 чалавек былі вынятыя з-пад перакуленага чаўна непадалёк ад вострава Самас. Шэсць з загінулых — дзеці, цела яшчэ аднаго дзіця было знойдзена на пляжы.

Толькі ў гэтым годзе 2440 чалавек патанулі або былі абвешчаныя прапаўшымі без вестак у спробе перасекчы Міжземнае мора, паведамілі ў агенцтве ААН.

Паводле іх дадзеных, больш за 744 тысяч чалавек прыбылі на берагі Еўропы, большасць — на грэчаскія астравы Лесбас і Самас, паведамляе расійская служба ВВС.

Фота: ira-news.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі