ААН будзе змагацца з галечай пры дапамозе “беларускага хлеба”

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый афіцыйна абвясціла пра пачатак мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага года бульбы. Пра гэта са спасылкай на службу навінаў ААН перадае “Інтэрфакс”. Міжнародны год бульбы мае на мэце звярнуць увагу на тую ролю, якую прадукт можа згуляць у забеспячэнні харчовай бяспекі і змаганні з галечай у свеце.

З ініцыятывай абвясціць 2008 год Міжнародным годам бульбы выступіла Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН. Гэтая ідэя была падтрыманая Генасамблеяй арганізацыі, якая ў снежні 2005 года ўхваліла адпаведную рэзалюцыю.

Ужо сёння бульба займае чацвёртае месца ў свеце па маштабах сусветнай вытворчасці харчовых сельскагаспадарчых культур. Яна саступае толькі пшаніцы, рысу і кукурузе.

Летась было сабрана 315 мільёнаў тон бульбы. За апошнія 15 гадоў аб'ём яе вытворчасці павялічыўся больш чым у два разы. Каля 40% усёй бульбы вырошчваецца ў Кітаі, Расіі і Індыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі