ААЦ прыпыніў акрэдытацыю кампаніі "Софтклуб"

ААЦ прыпыніў акрэдытацыю кампаніі "Софтклуб"

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі" сваім рашэннем ад 11 жніўня 2017 г. №431 прыпыніла акрэдытацыю выпрабавальнай лабараторыі інфармацыйнай бяспекі таварыства з абмежаванай адказнасцю "Софтклуб". Пра гэта паведамляецца на сайце Аператыўна-аналітычнага цэнтру (ААЦ) пры прэзідэнце Беларусі. Рашэнне было прынятае па выніках перыядычнай ацэнкі кампетэнтнасці выпрабавальных лабараторый. 

Ліцэнзія "Софтклуба" прыпыненая ў частцы правядзення выпрабаванняў заданняў па бяспецы (характарыстыка аб'екта выпрабаванняў — ASE "Ацэнка задання па бяспецы").

"Названае рашэнне прынятае ў сувязі з выяўленнем шэрагу грубых парушэнняў, якія істотна ўплываюць на якасць выпрабаванняў. Дзеянне галіны акрэдытацыі ў частцы правядзення выпрабаванняў заданняў па бяспецы можа быць адноўленае пасля правядзення карэктуючых мерапрыемстваў", гаворыцца ў паведамленні.

Як дадае tut.by, IT-кампанія "Софтклуб" неаднаразова ўваходзіла ў рэйтынг Software 500 (рэйтынг найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў праграмнага абсталявання і паслуг). У 2014 годзе фонд прамых інвестыцый "Зубр Капітал" купіў пакет акцый "Софтклуба". Гэтую ўгоду ацэньвалі ў межах 15 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі