900 фур сабралася на мяжы Беларусі і Літвы
![Частка чаргі ў пункце пропуску "Прывалка". Скрыншот: Дзяржпагранкамітэт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/privalka.png.webp?itok=yiFPpu5f)
Частка чаргі ў пункце пропуску "Прывалка". Скрыншот: Дзяржпагранкамітэт
На мяжы Беларусі і Літвы ўтварыліся чэргі з 900 фур. Яны нераўнамерна падзеленыя паміж чатырма памежнымі пераходамі.
Па стане на 8:30 5 лістапада ў пункце пропуску "Катлоўка" чакаюць выезду больш за 90 машын, у "Каменным Логу" — больш за 350 машын (паўтары гадзіны таму іх было больш за 400), у "Беняконях" — больш за 230, у "Прывалцы" — больш за 230 . Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Дзяржпагранкамітэта.
На мяжы з Латвіяй у чэргах стаяць больш за 250 грузавікоў. У "Грыгораўшчыне" — больш за 130 фур, у "Урбанах" — больш за 120.
Яшчэ 140 фур чакаюць выезду ў Польшчу.
![900 фур скопилось на границе Беларуси и Литвы](/sites/default/files/paragraphs/image/beniakoni.png)
Частка чарзе ў пункце пропуску "Беняконі". Скрыншот: Дзяржпагранкамітэт