9 лютага будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю

9 лютага будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Напярэдадні ў Вільні амбасадары і спецпрадстаўнікі Літвы, Польшчы, Францыі, ЗША, ЕС сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый. Між іншым абмяркоўвалася сітуацыя ў правамі чалавека ў нашай краіне, дапамога рэпрэсаваным. Як вядома, у Беларусі больш за тысячу палітвязняў, а грамадскія арганізацыі трапілі пад "зачыстку".

Летась Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай прайшоў 7 лютага. Сёлета ён прыпадае на дзень, калі беларускім пратэстам спаўняецца паўтара года. Ціханоўская заклікала падтрымаць свабодныя беларускія СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.