9 красавіка ў Гродне пачнуць будаваць прадпрыемства па перапрацоўцы смецця
Будаўніцтва прадпрыемства па перапрацоўцы смецця пад Гроднам пачнецца 9 красавіка. У гэты дзень спецыялісты павінны вызначыцца, па якой тэхналогіі будуць перапрацоўваць смецце. Тэхналогія будзе залежаць ад аб’ёму цвёрдых бытавых адкідаў, што застаюцца у выніку жыццядзейнасці гораду, ступені аўтыматызацыі вытворчасці і кошту будаўніцтва.Між тым Міністэрства гандлю ўжо выдаткавала на будоўлю 375 мільёнаў рублёў.
Прадпрыемства будзе пабудавана каля гіганта гродзенскай хіміі – прадрыемства “Азот”, якое знаходзіцца у 5 кіламетрах ад цэнтра горада, і будзе аснашчана нямецкім абсталяваннем.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна