9 чэрвеня адбудзецца другі этап чэмпіянату Беларусі па ралі-спрынце

9 чэрвеня пад Валожынам адбудзецца другі этап чэмпіянату Беларусі па ралі-спрынце. Як паведаміў прэс-аташэ спаборніцтваў Даніла Далматаў, усяго на старце другога этапа арганізатары плануюць убачыць прыблізна 20 прафесійных экіпажаў. Для іх падрыхтавана траса агульнай працягласцю 75 км блізу населенага пункта Буні. Гоншчыкам трэба будзе праехаць адзін спецучастак пяць разоў: тры разы ў адным напрамку і два - у зваротным.

Старт першага экіпажу запланаваны на 12.00, удзельнікі будуць стартаваць з дзвюххвілінным інтэрвалам, што надасць спаборніцтвам больш дынамічнасці: заўзятарам не давядзецца нудзіцца ў чаканні гоначных аўтамабіляў.

Узнагароджанне пераможцаў і ўручэнне прызоў адбудзецца прыкладна ў 16.00 непасрэдна на трасе спаборніцтваў. Нагадаем, сёлета чэмпіянат складаецца з чатырох этапаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі