86-гадовая пенсіянерка спрабавала забіць нажом 18-гадовую дзяўчыну

86-гадовая пенсіянерка спрабавала забіць нажом 18-гадовую дзяўчыну

Пенсіянерка спрабавала ў сваім доме забіць нажом 18-гадовую дзяўчыну. Здарэнне адбылося ў пасёлку Бальшавік Гомельскага раёна ўвечары 16 кастрычніка. Як інфармуе прэс-служба МУС, дзяўчына, жыхарка вёсцы Хатоўня Рагачоўскага раёна атрымала раненне грудной клеткі, яе шпіталізавалі.

Падрабязнасці здарэння не паведамляюцца. Вядома толькі, што адбылася сварка. Адзначаецца, што дзяўчына нідзе не працуе. Пенсіянерцы, якая нанесла ўдар нажом, 86 гадоў.

Газета "СБ. Беларусь сегодня" дадае, што дзяўчына прыехала да ўнука бабулі. З-за чаго пачалася сварка, невядома. Госця была ў стане алкагольнага ап'янення. Высветлілася, што пенсіянерка мае праблемы з псіхікай. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі