Вы тут

800 дзеячоў культуры выказаліся супраць гвалту і фальсіфікацый у Беларусі

Беларусь-2020 / З архіву Еўрарадыё

Больш за 800 беларускіх дзеячоў культуры і мастацтва выказаліся супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацый на выбарах у нашай краіне. Яны падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннямі перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў, спыніць запалохванне і ціск на работнікаў сферы культуры, аднавіць звольненых за выказванне грамадзянскай пазіцыі, ліквідаваць "інстытут "чорных спісаў" як ганебную з'яву, недапушчальную ў еўрапейскім грамадстве ў XXI стагоддзі". Таксама падпісанты патрабуюць "распачаць справу па факце збіцця і зверскіх здзекаў з грамадзян, затрыманых падчас мірных дэманстрацый".

Сярод тых, хто падпісаў ліст — народныя артысткі Беларусі Зінаіда Бандарэнка і Зоя Белахвосцік, экс-міністр культуры Павел Латушка, заслужаныя артысты Беларусі Валерый Дайнека, Анжаліка Агурбаш. Цалкам ліст можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.