80 год спаўняецца вядомаму беларускаму гісторыку Юрыю Туронку

26 красавіка вядомаму беларускаму гісторыку Юрыю Туронку спаўняецца 80 год. У інтэрв'ю Еўрарадыё спадар Туронак кажа, што не можа жыць без працы і калі трошкі адпачне, пачне пісаць новую кніжку Юры Туронак: “Цяпер я крыху хворы і мушу крышачку адпачыць. Але думаю, што як папраўлюся, то нешта буду рабіць. Не магу жыць без працы”.

З усіх сваіх прац спадар Туронак найбольш шануе даследаванне "Людзі СБМ".

Юры Туронак: “Мне найбольш падабаецца кніжка пра Саюз беларускай моладзі. Гэта невялікая кніжачка, але я яе вельмі цаню”.

З пачатку 1960-х Юры Туронак, сын беларускага дзеяча Браніслава Туронка, займаецца вывучэннем гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў ХХ стагоддзі, беларуска-польскіх дачыненняў, гісторыі Рыма-Каталіцкага Касцёла. У 1986 годзе ў Варшаве ён абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Беларусь пад нямецкай акупацыяй".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі