8 лютага ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

8 лютага ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У сераду, 8 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9178 да 1,9225 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0481 да 2,0490 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2304 беларускага рубля (у аўторак — 3,2409).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 7 лютага, курс долара ЗША вырас — з 1,9121 да 1,9178 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,0557 да 2,0481 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі