8 лютага ў Беларусі курс долара вырас, а курс еўра знізіўся

8 лютага ў Беларусі курс долара вырас, а курс еўра знізіўся

У чацвер, 8 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9886 да 1,9980 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,4605 да 2,4509 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4666 беларускага (у сераду — 3,4880).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,22%.

Як паведамляла Еўрарадыё, пасля невялікага росту курсаў долара і еўра ў аўторак, у сераду, 7 лютага, яны знізіліся: курс долара — з 1,9894 да 1,9886, курс еўра — з 2,4666 да 2,4605.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі