8 ліпеня еўра і расійскі рубель патаннелі, долар неістотна вырас

8 ліпеня еўра і расійскі рубель патаннелі, долар неістотна вырас

У пятніцу, 8 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара павысіўся з 2,0121 рубля (20 121 рублёў старымі) да 2,0124 (20 тысяч 124 рубель старымі), а курс еўра паменшыўся — з 2,2290 рубля (22 290 рублёў старымі) да 2,2279 (22 279 старымі), 100 расійскіх рублёў учора каштавалі 3,1412, а сёння — 3,1361 беларускага (313 рублёў за 1 расійскі па-старому).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 7 ліпеня, курс долара знізіўся з 2,0159 рубля (20 159 рублёў старымі) да 2,0121 (20 тысяч 121 рубель старымі), а курс еўра неістотна паменшыўся — з   2,2299 рубля (22 299 рублёў старымі) да 2,2290 (22 290 старымі), 100 расійскіх рублёў учора каштавалі 3,1181, а сёння — 3,1412 беларускага (314 рублёў за 1 расійскі па-старому).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі