7 ліпеня долар і еўра патаннелі, расійскі рубель вырас

7 ліпеня долар і еўра патаннелі, расійскі рубель вырас

У чацвер, 7 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 2,0159 рубля (20 159 рублёў старымі) да 2,0121 (20 тысяч 121 рубель старымі), а курс еўра неістотна паменшыўся — з   2,2299 рубля (22 299 рублёў старымі) да 2,2290 (22 290 старымі), 100 расійскіх рублёў учора каштавалі 3,1181, а сёння — 3,1412 беларускага (314 рублёў за 1 расійскі па-старому).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,23%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 6 ліпеня, курс долара вырас з 2,0048 да 2,0159 рубля (20 159 рублёў старымі), а курс еўра ўпаў — з  2,2354 да 2,2299 рубля (22 299 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў знізіліся ў цане — з 3,1208 да 3,1181 — беларускага (311 рублёў за 1 расійскі па-старому).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі