8 дзяўчынак ва ўзросце да 15 гадоў зрабілі аборты ў 2017 годзе

8 дзяўчынак ва ўзросце да 15 гадоў зрабілі аборты ў 2017 годзе

Па звестках Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за 2017 год зрабілі аборты 8 дзяўчынак ва ўзросце да 15 гадоў. Гэта на адзін аборт менш, чым летась.

Увогуле, жанчыны ва ўзросце да 30 гадоў зрабілі за год 10 805 абортаў. Гэта на 1654 аборты менш, чым летась. Напрацягу апошніх гадоў колькасць абортаў у жанчын ва ўзросце да 30 гадоў у Беларусі зніжаецца — з 17 603 у 2011 годзе да 10 805 у 2017-м.

У 2014 годзе ў Беларусі ўвялі абавязковае перадабортнае кансультаванне. Па статыстыцы медыкаў, каля 15% жанчын пасля гутаркі з гінеколагамі і псіхолагамі адмаўляюцца ад аборту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі