Вы тут

78% расіян хочуць увесці візавы рэжым паміж Беларуссю і Расіяй

60% расіян не хочуць, каб Расія давала Беларусі зніжкі на газ. Такія вынікі сацыялагічнага апытання, якое правёў Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ). Даваць Беларусі зніжкі на газ пагаджаюцца толькі 34% апытаных.

Негатыўныя адносіны да Беларусі праяўляюцца ў расіян і па іншых пытаннях. Пасля таго, як наша краіна дазволіла пяцідзённы бязвізавы ўезд для гамадзян 80 краінаў, 78% жыхароў Расіі падтрымалі ўвядзенне візавага рэжыму з Беларуссю. Толькі 16% апытаных хацелі б захаваць мяжу ў выглядзе фармальнасці.

Пры гэтым 40% расіян успрымаюць Беларусь як сяброўскую дзяржаву, 35% — як гандлёвага і эканамічнага партнёра, 9% — як стратэгічнага партнёра. 4% апытаных лічаць Беларусь канкурэнтам Расіі, а 3% — праціўнікам.