74% беларускага малака знікла па дарозе ў Кыргызстан, Арменію і Казахстан
![74% беларускага малака знікла па дарозе ў Кыргызстан, Арменію і Казахстан](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/glass-1587258_960_720.jpg.webp?itok=wUUsx4-0)
Рассельгаснагляд паскардзіўся ў Еўразійскую эканамічную камісію на праблему так званага ілжывага транзіту. У студзені-лістападзе 2018 года беларускія вытворцы адправілі праз расійскую тэрыторыю ў Казахстан, Арменію і Кыргызстан 101 тысячу тон сухой малочнай прадукцыі. Аднак гэтыя краіны пацвердзілі атрыманне толькі 25,8 тысячы тон. Атрымліваецца, што 74% прадукцыі проста знікла. Расійскія чыноўнікі не выключаюць, што яе прадалі ў РФ.
У Рассельгаснаглядзе перакананыя, што праблема ілжывага транзіту існуе з-за адсутнасці на тэрыторыі ЕАЭС агульнай сістэмы адсочвання падкантрольных ветэрынарнаму нагляду тавараў. Беларускі бок пагадзіўся з тым, што яе трэба вырашыць, а вось Еўразійская эканамічная камісія не прымае мер па стварэнні механізму пацверджання дастаўкі транзітных тавараў, адзначае прэс-служба расійскага ведамства.