7 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

7 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

У сераду, 7 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9696 да 1,9789 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,1197 да 2,1220. Курс расійскага рубля сёння таксама вырас, за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0954 беларускага рубля (у аўторак — 3,0833).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,36%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 6 снежня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9706 да 1,9696 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,0897 да 2,1197.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі