7 лістапада ўваход у мінскае метро будзе бясплатным

Але толькі на дзвюх новых станцыях, адкрыццё якіх запланавана на гэты дзень. Нагадаем, 7 лістапада пачнуць працаваць дзве станцыі першай лініі мінскага метро — “Уручча” і “Барысаўскі тракт”. Па словах начальніка “Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна” Васіля Жыбуля, на станцыях завершаныя ўсе працы, праведзеныя выпрабаванні сістэм бяспекі і выпрабавальныя пускі цягнікоў.

Акт прыёма аб'екта падпішуць 6 лістапада. Пасля адкрыцця гэтых станцый метрабудаўцаў перавядуць на будаўніцтва перагонаў ад станцыі "Інстытут культуры" да станцыі "Пятроўшчына" і далей да мікрараёна "Малінаўка".

Гэты ўчастак плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2011 годзе. Такім чынам, першая лінія дасягне працягласці 20 кіламетраў з 15-ю станцыямі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі