7 лістапада ў Мінску зладзяць экскурсію ў Курапаты і пакажуць фільм пра рэпрэcіі
Віртуальны музей савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі ладзіць у Мінску акцыю з нагоды чарговай гадавіны Кастрычніцкага перавароту. У панядзелак, 7 лістапада адбудзецца бясплатная экскурсія па Курапатах “Беларуская Галгофа”. Усіх ахвотных далучыцца да імпрэзы запрашаюць сустрэцца ў 15.00 ля Крыжа Пакуты, усталяваны ва ўрочышчы на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Даведкі і запіс на вандроўку — праз е-майл [email protected]
У той жа дзень у 18.00 гадзіне ў зале ўправы БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя дакументальнага фільма “Суд над камунізмам. Пачатак”, знятага рэжысёрам Віктарам Корзунам. Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскуссія на тэму “Наступствы камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі", у якой прымуць удзел гісторыкі, палітыкі, грамадскія дзеячы.
Таксама адбудецца канцэрт з удзелам Касі Камоцкай і Аляксея Галіча.