7 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

7 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У пятніцу, 7 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9714 да 1,9731, курс еўра таксама вырас — з 2,2376 да 2,2532 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2706 рубля (у чацвер — 3,2745).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 6 ліпеня, курс долара вырас — з 1,9557 да 1,9714, курс еўра таксама вырас — з 2,2213 да 2,2376 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі