7 чэрвеня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

7 чэрвеня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У сераду, 7 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8674 да 1,8672 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,1012 да 2,1026 рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2982 беларускага рубля (у аўторак — 3,2945).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 6 чэрвеня, курс долара ЗША вырас — з 1,8650 да 1,8674 беларускага рубля, курс еўра не змяніўся — застаўся роўны 2,1012 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі