Курс долара ў Беларусі 6 чэрвеня вырас

Курс долара ў Беларусі 6 чэрвеня вырас

У аўторак, 6 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8650 да 1,8674 беларускага рубля. Курс еўра не змяніўся — застаўся, як і ўчора, роўны 2,1012 рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2945 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2948).

Беларускі рубель у параўнанні з кошыкам валют страціў 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 5 чэрвеня курс долара ЗША панізіўся — з 1,8665 да 1,8650 беларускага рубля, затое курс еўра вырас — з 2,0938 да 2,1012. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі