66-гадовая жыхарка Брэста прынесла ў міліцыю нямецкі пісталет

66-гадовая жыхарка Брэста прынесла ў міліцыю нямецкі браўнінг даваеннага выпуску. Яна распавяла, што пісталет прывёз з фронту бацька. Пасля яго смерці бабуля не ведала, што рабіць са зброяй.  Прынесці пісталет праваахоўнікам яна вырашыла пасля таго, як даведалася пра абвешчаны міліцыяй месячнік па дабраахвотнай здачы зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Эксперты кажуць, што з браўнінга можна страляць. Бліжэйшым часам спецыяльная камісія вырашыць яго лёс. Праўдападобна, нямецкі пісталет патрапіць у экспазіцыю аднаго з музеяў Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі