62-годдзе Пуцін сустрэне ў тайзе за сотні кіламетраў ад людзей

"Пуцін узяў выхадны на заўтрашні дзень. Сёння вечарам ён ляціць у Сібір, у сібірскую тайгу. Гэта месца недзе за 300-400 км ад бліжэйшага жылля, ад бліжэйшага населенага пункта", - паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў журналістам.

Пяскоў не стаў удакладняць дэталяў, дадаўшы, што, "відавочна, адпачынак будзе не ў стацыянарных жылых умовах, таму што да бліжэйшага жылля будзе некалькі соцень кіламетраў". На пытанне аб тым, хто будзе суправаджаць прэзідэнта Расіі ў яго дзень нараджэння, Пяскоў не адказаў, але запэўніў, што ўсе віншаванні, у тым ліку ад замежных лідараў, кіраўніку дзяржавы будуць перададзеныя.

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін нарадзіўся 7 кастрычніка 1952 года ў Ленінградзе ў сям’і рабочых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі