60 грамадзян Беларусі вывез з Лівана самалёт расійскага МНС
Ліван / 1lurer.am
Самалётам расійскага МНС былі эвакуяваныя 60 грамадзян Беларусі, "якія аказаліся ў складанай сітуацыі праз абвастрэнне становішча ў Ліване". Пра гэта падчас брыфінгу 24 красавіка паведаміла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.
Яна заявіла, што расійскі спецборт МНС прыбыў у Бейрут 21 красавіка па даручэнні Пуціна. Самалёт даставіў каля 28 тон расійскай гуманітарнай дапамогі. Зваротным рэйсам у Маскву ён вывез 67 грамадзян Расіі і 60 грамадзян Беларусі.
Раней паведамлялася, што падчас вайны на Блізкім Усходзе расійскі самалёт вывез з ірана больш за 80 беларусаў, якія працавалі на тамтэйшай АЭС.