60% беларускіх школьнікаў без праблем набываюць цыгарэты

60% беларускіх школьнікаў могуць лёгка і без праблем купіць тытунёвыя вырабы. Пра гэта сведчаць звесткі апытання, праведзенага Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Разам з тым, продаж тытунёвых вырабаў непаўналетнім у Беларусі заканадаўча забаронены. Паводле інфармацыі медыкаў, курэнне шырока распаўсюджана сярод школьнікаў і моладзі.

Так, курыць вельмі часта пачынаюць з 11 гадоў, а ў 16—18 гадоў 30—40% маладзёнаў ужо паляць рэгулярна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі