5700 білетаў прадалі на заўтрашні матч зборных Беларусі і Галандыі

5700 білетаў прадалі на заўтрашні матч футбольных зборных Беларусі і Галандыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў генеральны дырэктар УП “Дынама-спорт” Уладзімір Вільчынскі. Нагадаем, умяшчальнасць трыбунаў на "Дынама" складае каля 40 тысяч чалавек. Паводле словаў Вільчынскага, вялікага ажыятажу вакол матча з галандцамі не будзе:

“Ну, прадамо заўтра яшчэ тысячы тры білетаў. Агулам будзе 8 тысяч, максімум 9 тысяч. 10 тысяч – гэта вельмі смелы прагноз, бо я сумняюся, што магчыма за дзень прадаць 5 тысяч білетаў з такой актыўнасцю балельшчыкаў”.

Адзначым, што білеты каштуюць ад 3 да 20 тысяч рублёў.

Тым часам немалыя сілы былі кінутыя на падрыхтоўку стадыёна да адборачнага матча чэмпіянату Еўропы. Падрабязнасці распавядае Уладзімір Вільчынскі:

“Газон гатовы. Мы правялі шэраг мерапрыемстваў агратэхнічных. У нас працуе падагрэў. Газон да футбола гатовы. Зараз чакаем інспектара. Я мяркую, што пытанняў па газоне не будзе. І па стадыёне таксама. Бо мы здолелі з дапамогай вайскоўцаў вычысціць ад снегу ўсе трыбуны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі